АСМА́НСКАЯ ІМПЕ́РЫЯ,

Атаманская імперыя, афіцыйная назва султанскай Турцыі да 1922 — ад імя заснавальніка дынастыі султана Асмана І [1299 ці 1300 — 1324]. Склалася ў 15—16 ст. Аб’ядноўвала Пярэднюю Азію, Балканскі п-аў, Егіпет і інш. краіны Паўн. Афрыкі. Фактычна распалася пасля паражэння ў 1-й сусв. вайне (1918), юрыдычна — у 1922, калі быў ліквідаваны султанат.

т. 2, с. 37

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)